Каля 1500 украінцаў пакаралі за парушэнне памежнага заканадаўства
Паводле дадзеных ААН, за два гады ў Беларусь пераехалі каля 100 тысяч чалавек з жоўта-блакітнымі пашпартамі.
Каля 500 хадайніцтваў ад украінцаў наконт атрымання віду на жыхарства ўвесь час знаходзіцца ў падраздзяленнях Дэпартаменца па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі, паведамляе тэлеканад АНТ.
Паведле экспертаў ААН, цягам двух гадоў у Беларусь пераехалі блізу 100 тысяч украінцаў. Пераважна — з Данецкай і Луганскай абласцей, дзе здарылася вайна.
Кіраўнік прэс-цэнтра Дзяржаўнага памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка паведамляе, што блізу 1500 украінцаў былі пакараны за парушэнне памежных правілаў. Пераважная большасць за тое, што знаходзяцца ў Беларусі нелегальна ці пратэрмінавалі дакументы.
Фота з архіву