Міліцыя паўтара месяца шукае скрадзены... балкон (фота)
Здарэнне адбылося ў красавіку ў цэнтры Гродна.
У доме XIX стагоддзя па вуліцы Кірава ніхто не жыве — жыхароў адсялілі. Пра знікненне балкона з фасада, які "глядзеў" на сцены турмы, заявіў уласнік будынка — ЖЭС.
Як піша газета "Вечерний Гродно", справай знікнення старадаўніх чыгунных агароджаў займаецца Следчы камітэт. Мяркуецца, што спіліць іх мог толькі той, хто разумее іх вартасць і ведае патэнцыйных пакупнікоў.
Фота — vgr.by