Трое беларускіх баксёраў атрымалі перамогі на чэмпіянаце Еўропы ў Балгарыі
Усяго ў кантынентальным першынстве выступяць 8 спартсменаў з нашай краіны.
У балгарскім Самокаве стартаваў чэмпіянат Еўропы-2015 па боксе. Тры прадстаўнікі Беларусі ўжо выходзілі на рынг і атрымалі перамогі ў сваіх першых баях. Вазген Сафар’янц у вагавай катэгорыі да 60 кілаграмаў выйграў у бельгійца Ніко Хачатрана з лікам па раундам 3:0. Яшчэ адзін беларус Яўген Даўгалевец (64 кг) выбіў з далейшай барацьбы грузіна Іраклія Мелікішвілі (2:1). А Сяргей Карнееў (91 кг) перамог саперніка з Аўстрыі Стэфана Ніколіча (3:0).
На наступным этапе спаборніцтваў Вазген Сафар’янц сустрэнецца з італьянцам Даменікам Валенціна, Яўген Даўгалевец пазмагаецца з расіянінам Віталем Дунайцавым, а наступны сапернік Сяргея Карнеева — фін Томі Алексі Хонка.
Усяго на турніры выступяць восем беларускіх баксёраў, перадае БЕЛТА.
Фота з архіву