У Беларусі ўзмоцняць барацьбу з ценявымі даходамі (відэа)

Міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка распавёў у эфіры АНТ аб новых мерах па барацьбе з ценявымі даходамі.

Выдачу зарплаты ў канвертах плануюць зрабіць не выгаднай для наймальніка – ужо гатовы ўказ прэзідэнта.

Зараз фізасоба, якая заяўляе, што атрымлівае заробак у канвертах, выплачвае падаходны падатак і штрафныя санкцыі. У праекце ўказа прадугледжана, што фізасоба будзе вызваляцца ад гэтых выплат. Цяжар фінансавых абавязацельстваў перанясуць на нядобрасумленнага наймальніка.

Найбольш эфектыўны спосаб барацьбы з ценявымі даходамі гэта дэклараванне даходаў і маёмасці грамадзян, адзначыў міністр. Паводле яго слоў, супастаўленне даходаў і выдаткаў у значнай ступені стымулюе выхад з ценю.

У якасці дадатковых мер для барацьбы з ценявымі даходамі плануюць усталяваць разумны "спыняльны тэрмін". Калі раней пасля параўнання даходаў і выдаткаў можна было даносіць дакументы, якія пацвярджаюць даходы, неабмежаваны час, што зацягвала праверкі, то зараз пасля пэўнага тэрміну дакументы не будуць прымацца.

Сяргей Налівайка распавеў таксама, што да канца 2015 года пастаўлена задача разабрацца наколькі эфектыўна працуюць падатковыя льготы. У Беларусі плануюць пакінуць толькі сацыяльна арыентаваныя льготы, альбо стымулюючыя і цалкам сысці ад індывідуальных ільгот, якія перашкаджаюць з'яўленню канкурэнцыі.

Фота: grodnonews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі