Зборная Расіі стала чэмпіёнам свету па хакеі
25 траўня ў Мінску завяршыўся 78-ы чэмпіянат свету па хакеі.
У фінальным матчы каманда Расіі абыграла зборную Фінляндыі — 5:2. Шайбы закінулі: у Расіі — Сяргей Шырокаў, Аляксандр Авечкін, Яўген Малкін, Даніс Зарыпаў, Віктар Ціханаў; у Фінляндыі — Ііра Пакарынен і Олі Палола.
На матчы прысутнічалі кіраўнікі Беларусі , Таджыкістана і Расіі Аляксандр Лукашэнка , Эмамалі Рахмон і Уладзімір Пуцін.
Расійскія хакеісты пяты раз выйгралі чэмпіёнскі тытул. Раней такога поспеху яны дамагаліся ў 1993, 2008, 2009 і 2012 гадах.
Выніковае становішча камандаў:
1. Расія; 2. Фінляндыя; 3. Швецыя; 4. Чэхія; 5. Канада; 6. ЗША; 7. Беларусь; 8. Францыя; 9. Славакія; 10. Швейцарыя; 11. Латвія; 12. Нарвегія; 13. Данія; 14. Нямеччына; 15. Італія; 16. Казахстан.
Зборныя Італіі і Казахстана пакідаюць элітны дывізіён. Замест іх у наступным чэмпіянаце свету прымуць удзел пераможцы першага дывізіёна хакеісты Аўстрыі і Славеніі.
Фота — БЕЛТА